- Нават калі ў аднаго чалавека ёсць праблема, якая звязана з адукацыяй, праблема ёсць. У прасторы Адукаванкі мы не падзяляем праблемы на вялікія і маленькія, на значныя і нязначныя. Калі хаця б аднаму чалавеку нешта падаецца праблемай, гэта ўжо падстава для абмеркавання і пошуку рашэнняў.
- Няма нейкай “больш значнай” за іншыя мэтавай групы. То бок настаўнікі, бацькі, вучні, прадстаўнікі кіравання, прадстаўнікі грамадства і іншыя маюць права на тое, каб іх пачулі. Усе маюць права на роўны дыялог.
- Мы публікуем праблемы і рашэнні, нават калі яны канфліктуюць паміж сабой. Бо гэта спосаб знайсці патэнцыйныя канфліктныя кропкі і ўвогуле знайсці рашэнне.
- Мы пішам пра праблемы без аўтарства. Бо падаецца, трэба абмяркоўваць, што баліць, а не дакладных людзей.
- Атмасфера павагі і даверу – гэта першаснае, што трэба стварыць для прадуктыўнага абмеркавання. Таму мы супраць абразы ў каментарах і пакідаем за сабой права выдаляць і блакаваць карыстальнікаў, што парушаюць гэтыя правілы.
Падзяліцца