Аб праекце

Адукаванка – гэта некамерцыйная грамадзянская ініцыятыва. Яе асноўная роля – стварыць пляцоўку, дзе сходяцца праблемы адукацыі, іх патэнцыйныя рашэнні і людзі, якія гатовы над гэтым працаваць.

Ёсць шмат размоў накот таго, што ўсё дрэнна ў беларускай адукацыі. Але проста гаварыць аб праблемах падаецца не вельмі прадуктыўным шляхам. Замест пустых бла-бла-бла ёсць іншая ідэя – стварыць канкрэтныя апісанні таго, што бачыцца праблемамі для беларускай адукацыі з пункту гледжання розных старон (настаўнікаў, вучняў, бацькоў, грамадства, органаў кіравання і г.д.). А таксама зрабіць банк патэнцыйных рашэнняў.

Кожны можа даслаць сваю праблему ці прапанаваць рашэнне. Таксама вы можаце апублікаваць свой ці параіць іншы аналітычны артыкул пра адукацыю, каб нашыя ідэі і разуменне сітуацыі былі больш грунтоўнымі.

Не саромейцеся, калі ласка, дадаваць свае каментары да запісаў, каб зрабіць абмеркаванне больш грунтоўным і разнабаковым.

Падзяліцца
  •  
  •  
  •  
  •  
  •