Бясплатны курс для груп настаўнікаў па даследаванні ўрока (lesson study)

Даследаванне ўрока (ці часта – lesson study) – гэта мадэль арганізацыі метадычнай работы ў школе. А ячшэ гэта спосаб узаемадзеяння і сумеснага навучання настаўнікаў у школе.

7 аргументаў за выкарыстоўванне даследавання ўрока

1. Даследванне ўрока паспяхова выкарыстоўваецца амаль па ўсім свеце, каб зрабіць школьную адукацыю лепей.

2. Гэты спосаб навучання паказвае высокія вынікі эфектыўнасці па міжнародных даследванняў.

3. На наш погляд, гэта значна цікавей ды карысней, чым традычыйнае павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў. Больш цікава і шчыра, чым адкрытыя ўрокі і пасяджэнні метадычных кабінетаў.

4. Дзякуючы lesson study, настаўнікі ўкараняюць у сваёй практыцы лепшыя педагагічныя тэхналогіі і атрымліваюць магчымаць абменьвацца досведам адзін з адным.

5. Гэта выдатны досвет каманднай і даследчай дзейнасці настаўнікаў ў школе. Мы часта гаворым, што вучым дзяцей працаваць над каманднымі праектамі. А ці ўмеем самі?

6. Даследванне ўрока дапамагае ўключыць у актыўную працу на занятку розныя групы вучняў: як паспяховых, так і “слабых”. Хто з настаўнікаў не марыць павысіць матывацыю ўсіх дзяцей у класе?

7. Узаемадзеянне дазваляе папядэдзіць эмацыйнае выгаранне, якое характэрна для настаўнікаў з досведам. Знайсці тое, што прыносіць асалоду ў педагагічнай дзейнасці.

Курс па даследаванні ўрока

Калі вы зацікаўлены ў развіціі сваёй школы, вы можаце бясплатна прайсці навучанне на гэтым курсе. Старт – снежань 2019.

Галоўны вынік навучання – вы зможаце на практыцы реалізаваць даследванне ўрока ў сваёй школе. 

Навучанне складаецца з 8 паслядоўных крокаў. Для іх праходжання вам спатрэбіцца 2-3 месяцы.  

Наш курс разлічаны на групы настаўнікаў ад 2 чалавек (аптымальна 3-4 чалавекі). Таму мы раім знайсці групу аднадумцаў у сваёй школе – і пачаць.

Каб прыняць удзел, пакіньце заяўку на навучанне па гэтай спасылцы.

У гэтым роліку коратка пра тое, што такое даследванне ўрока:

Падзяліцца
  •  
  • 1
  •  
  • 1
  •  

Leave a Reply

avatar
  Падпісацца  
Абвяшчаць аб