Экалагічны праект “Школа без пластыка” (падаць заяўку)

Ваша школа можа далучыцца да ініцыятывы “Школа без пластыка”. Вы можаце атрымаць патрэбныя падказкі, як зрабіць сваю школу больш экалагічнай і як прыцягнуць увагу вучняў і бацькоў да экалагічнага мыслення. Дзеля гэтага звяртайцеся па кансультацыю ў Цэнтр экалагічных рашэнняў. Супрацоўніца арганізацыі Марыя Сума гатовая зрабіць “пластыкавы” аўдыт установы адукацыі і сумесна са школьнай ініцыятыўнай групай распрацаваць сцэнары па першых зменах (як гэта было ў гімназіі № 19 у Мінску).

Установы адукацыі могуць атрымаць па запыце наступную падтрымку:

  • дапамога ў правядзенні аўдыту па выкарыстанні аднаразовага пластыка ў школе;
  • тэматычныя кансультацыі ад Цэнтра экалагічных рашэнняў па магчымых мерах зніжэння выкарыстання пластыка;
  •  правядзенне ў школе адукацыйнай лекцыі па тэме пластыка;
  • адукацыйныя матэрыялы для педагогаў;
  • адукацыйны плакат па тэме пластыка;
  • падтрымка для рэалізацыі асобных мерапрыемстваў па зніжэнні выкарыстання аднаразовага пластыка.

Для ўдзелу ў праграме «Школа без пластыка ” максімальна падрабязна запоўніце электронную заяўку. Калі ў вас з’явіліся пытанні, напішыце на электронную пошту greenmap@ecoidea.by

Падзяліцца
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Leave a Reply

avatar
  Падпісацца  
Абвяшчаць аб