Якую аналітыку наконт адукацыі можна пачытаць па-беларуску ці па-руску? (аднаўляецца)
Кацярына Куксо
Часам гаворкі ў адукацыі вядуцца з пазіціі “мне так падаецца правільным”. Меркаванні наконт адукацыі ёсць бадай што ў кожнага. Але часам для прадуктыўнай размовы недастаткова толькі асабістага досведу. Каб лепш разумець, што адбываецца ў адукаціі сёння, я прапаную некаторую падборку аналітычных матэрыялаў на беларускай ці рускай мовах. Адразу скажу, яна даволі суб’ектыўна, бо адлюстроўвае то, што мне падаецца цікавым і важным. Але вы можаце прапанаваць іншыя матэрыялы ў каментарах.
Тэндэнцыі ў адукацыі
Адна з важных міжнародных арганізацый, якая даследуе і апісвае глабальныя тэндэнцыі – гэта Арганізація Эканамічнага Супрацоўніцтва і Развіцця (OECD). Напрыклад, гэта АЭСР праводзіць амаль усім вядом тэст PISA і аналізуе вынікі. Яны робяць шмат публікацый, якія можна пачытацб бясплатна, каб даведацца пра глабальную павестку ў адукацыі (на жаль, большасць на англійскай мове).
На сайте nastaunik.info выходзіў пераклад агляду тэндэнцый паспяховасці школ.
Што робіць школы паспяховымі: даследаванні PISA 2012 – http://www.nastaunik.info/expert/13303
Каб даведацца больш пра даследаванні і аналітыку ад OECD, можна паглядзець артыкулы і выступы Андрэаса Шляйхера.
Учитель как специалист высокой квалификации: построение профессии. Уроки со всего мира (Доклад ОЭСР) – спасылка
Экономика знаний: почему образование — ключ к успеху Европы – спасылка
Калі вы хацелі бы болей даведацца пра тое, што рабіць школы паспяховымі, то адзін з важных дакументаў – гэта даследванне кансалтынгавай McKinsey пра фактары поспеху розных сістэм. Гэты тэкст ёсць на рускай мове.
Как добиться стабильно высокого качества обучения в школах. Уроки анализа лучших систем школьного образования мира (пер. с англ.) – спасылка
Таксама ёсць даволі цікавы курс “Лятучага універсітэта” аб тэндэнцыях у адукацыі.
Курс “Современное образование: радикальные изменения” – спасылка
Кіраванне на падставе дадзеных
Гэта важны накірунак у развіцці адукацыі, калі рашэнні прымаюцца не толькі на падставе экспертных меркаванняў, але на падставе вынікаў даследванняў.
Сярод педагогаў найбольш значная і вядомая работа – гэта даследванне Джона Хэці “Бачнае навучанне”, дзе ён са сваёй даследчай групай аналізуюць больш за 250 фактараў, звязаных з якасцю адукацыі.
Есть агляд на сайте “Настаўнік” – спасылка
Навыкі 21 века
Адна з важных тэм – гэта тое, што будзе важна ў будучым, якія навыкі найважнейшыя ў 21-м стагоддзі.
ECLAB рабіў даволі цікавы разгляд гэтай тэмы – вось тут
Тут таксама флагман – АЭСР. Але, зразумела, гэта не адзіная міжнародная арганізацыя, што займаецца адукацыйнай палітыкай. Напрыклад, можна паглядзець пазіцыю Еўрапарламента наконт тэндэнцый развіцця.
Nastaunik.info перакладаў Рэкамендацыі Еўрапарламента і Рады Еўропы аб ключавых кампетэнцыях навучання на працягу жыцця (2006/962/EC) – тут
Ёсць даволі буйны агляд на рускай мове асноўных вынікаў даследаванняў у сферы лічбавай трансфармацыі.
Гэйбл Э. Цифровая трансформация школьного образования. Международный опыт, тренды, глобальные рекомендации – спасылка
—
Скажу яшчэ раз, што гэта толькі вяршыня айсбергу ў сэнсе адукацыйнай аналітыкі. але спадзяюся, што вы зможаце знайсці нешта важные і цікавае для сябе. Не саромейцеся дадаваць спасылкі ў каментарах.
Падпісацца на абвестку аб новых матэрыялах:
1