Надахоп спецыяльных кампетэнцый мясцовых кіраўнікоў у адукацыі

Часам спецыялісты, якія адказваюць за адукацыю і сацыяльную палітыку на раённым узроўні, не маюць адпаведнай падрыхтоўкі.

Гэтыя пасады займаюць або ініцыятыўныя прадстаўнікі адукацыі або спецыялісты, якія аніяк не звязаны з адукацыяй. У любым выпадку гэтыя людзі рэдка праходзяць спецыяльную падрыхтоўку па кіраванні ў адукацыі і часам не разумеюць асаблівасцяў работы школ і кіравання імі.  Гэта можа быць адной з падстаў да ўзнікнення фармальных патрабаванняў і шматлікай бюрократычнай працы школ.

На Беларусі няма дзейнай, заснаванай на даследаваннях і лепшых практыках, праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў такогf кшталту.  То бок кіраўнікі ў адукацыі не праходзяць атэстацыю, як настаўнікі, і не маюць абавязкаў гэтак жа інтэнсіўна навучацца.

Падзяліцца
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Leave a Reply

avatar
  Падпісацца  
Абвяшчаць аб